Мар

28

Здаровы панядзелак

  27 сакавіка ў Здаровы панядзелак для малодшых школьнікаў аздараўленчага лагера «В гостях у радуги» ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны» правялі пазнавальна-гульнявую праграму «Закалка, спорт, движение – всех целей достижение!».   


 Бібліятэкары ў займальнай форме пастараліся данесці да дзяцей  важныя правілы здаровага ладу жыцця: правільна харчавацца, займацца спортам, выконваць рэжым дня і правілы асабістай гігіены. Дзеці даведаліся, якія вітаміны патрэбны ім, каб расці здаровымі і шчаслівымі. Усе разам зрабілі фізкультхвілінку «Начинаю бодро утро».   
  З вялікім задавальненнем дзеці пагулялі ў гульню  «Полезные продукты – Неполезные продукты» і рухомыя гульні “Кенгуру”, “Наведи порядок в комнате”. Завяршылася мерапрыемства адгадваннем загадак пра вітаміны, здароўе і спорт. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з кнігамі пра здароўе з кніжнай выставы "Краіна здароўя." 

 

 

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!