Фев

24

Запрашаем да чытання

   24 лютага бібліятэкары  раённай дзіцячай бібліятэкі  наведаліся да вучняў  2 “А” і 2 “В” класаў СШ №1 на класную гадзіну, каб паведаць аб бібліятэчных рэсурсах і паслугах, якія бібліятэка можа прапанаваць наведавальнікам. 


     Бібліятэка – гэта не толькі цэнтр інфармавання з універсальным кніжным фондам, але і месца, дзе чытач можа з карысцю правесці вольны час. Бібліятэкары расказалі дзецям аб мерапрыемствах, якія  бібліятэка прапануе для чытачоў, дзе можна быць не толькі гледачом, але і ўдзельнікам, а таксама пра тэатралізаваныя паказы аматарскага аб’яднання “Лялечны карагод” і прапанавалі ім стаць удзельнікамі аб’яднання “Расінка” экалагічнага напрамку. Трэба сказаць, што пад дахам дзіцячай бібліятэкі кожнае дзіця знойдзе сабе занятак па душы.
     Напрыканцы сустрэчы бібліятэкары пакінулі вучням кожнага класа буклет «Приглашаем в библиотеку» і візіткі.   

     

     

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!