Сен

1

Урок ведаў

 1 верасня раённая дзіцячая бібліятэка  запрасіла  вучняў школ горада і раёна на урок ведаў  «Нам мир завещано беречь!». На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 2 “Г” і 4 “Д” класаў  СШ №3,  7 “В” класа СШ №1 і вучні 5-7 класаў ДУА “Цудзенішскі  ВПК яслі-сад – сярэдняя школа”.


        Бібліятэкары разам з прысутнымі паразважалі над значэннем слова “мір” ў розных яго сэнсах, успомнілі гісторыю сімвала міру – белага голуба. На прыкладзе лёсу двух дзяўчынак: японкі Садака Сасакі і амерыканкі Саманты Сміт з кнігі Юрыя Якаўлева “Страсти по четырем девочкам. Мистерия” бібліятэкары паведалі, як у такім юным  узросце можна многае зрабіць для захавання міру на Зямлі.  
        Дзецям нагадалі, як важна жыць пад мірным небам і не забываць тыя жудасныя падзеі, якія перажыла наша краіна ў час Вялікай Айчыннай вайны, а таксама тых, хто аддаў сваё жыццё за мір. Успомнілі пра подзвігі юных піянераў-герояў,  якія змагаліся так смела і адважна, што іх імёны назаўжды занесены ў спіскі герояў той страшэннай вайны. Мерапрыемства суправаджалася  прэзентацыяй  “Мы за мир на Земле”.
       Да ўрока ведаў была падрыхтавана кніжная выстаўка “Беларусь – краіна маёй будучыні” і праведзены агляд літаратуры, а таксама ўзнагароджаны пераможцы акцыі бібліятэкі “Книжная эстафета солнечного лета” Мухамендрыкава Алеся (СШ №1, 3“А”) і Шэлест Ангеліна (СШ №3, 7“А”).
             Вучні з цікавасцю праглядзелі відэаролік “Я рисую мир”. 
А напрыканцы мерапрыемства вучні сфатаграфаваліся на фону калектыўнай работы – плаката “Мы за мір”. 

 

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!