Июн

17

У свеце герояў Васіля Віткі
     16  чэрвеня раённая дзіцячая бібліятэка г.Ашмяны запрасіла сваіх чытачоў на літаратурны дыліжанс “Чароўная краіна Васіля Віткі”.  Мерапрыемства праводзілася ў рамках бібліятэчнага марафону-конкурсу “Творцы і кнігі: юбіляры 2016” і прысвячалася 105-годдзю з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі.

Разам з вядучымі Вольгай Пляшковай і Святланай Красоўскай дзеці падарожнічалі па краіне літаратурных герояў В.Віткі. Напачатку бліжэй пазнаёміліся з жыццёвым шляхам аўтара, дапамагла ім у гэтым прэзентацыя  “Васіль Вітка” і відэафільм з успамінамі ўнучкі пісьменніка Юліі Чарняўскай “Мой дзед-пісьменнік”. Вандруючы па творах В.Віткі дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, якія загадваў ім вядомы літаратурны герой Вася Вясёлкін “Загадкі і задачкі ад дзеда Васіля”. Спадабалася ўсім інсцэніроўка казкі “Вавёрчына гора” у пастаноўцы дзіцячага аб’яднання “Лялечны карагод”.  Дзеці чыталі вершы любімага паэта: “Беларусь”,  “Шпак”, “Бусел”, “Доктар Нос”, “Верабей” і інш. Напрыканцы загадчык бібліятэкі Галіна Гардзей пазнаёміла з кнігамі літаратурнай выставы “Жыў на свеце дзед Васіль”, звярнула ўвагу на малюнкі чытачоў бібліятэкі, выкананыя  па творах В.Віткі.

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!