Сен

2

У бібліятэку прыйшла новая кніга

Раённая дзіцячая бібліятэка г.Ашмяны ў Год культуры надае  асаблівую ўвагу папулярызацыі твораў беларускіх пісьменнікаў для дзяцей. Перш за ўсё рэкламуе новыя паступленні: афармляе выставы “Да нас прыйшла новая кніга”, “Беларускія пісьменнікі – дзецям”, састаўляе рэкамендацыйныя спісы літаратуры “Новыя кнігі беларускіх пісьменнікаў”, праводзіць агляды навінак.

      Вось і зараз бібліятэкары звяртаюць увагу дзяцей і іх бацькоў на новыя кнігі, што паступілі апошнім часам у бібліятэку:

PrimerПазнякоў, М.П. Святло дабрыні [Тэкст]: азбука, лічэбнікі, вершы, скорагаворкі, каламбуры, загадкі, крылатыя выразы, казкі: для мал. і сярэд. шк. узросту / Міхась Пазнякоў ; мастак М.Лось. – Мінск : Звязда, 2015. – 320 с. : іл.

       Напачатку аўтар займальна знаёміць з азбукай і лічэннем. Затым прадстаўлены тэматычныя раздзелы, якія з’яўляюцца своеасаблівай паэтычнай энцыклапедыяй навакольнага свету.

      У вершах і казках паэт апявае любоў да Радзімы, нашы дзяржаўныя сімвалы, прыгажосць і багацце роднай прыроды.

      Шматлікія загадкі, скорагаворкі, крылатыя выразы і каламбуры абуджаюць фантазію, развіваюць кемлівасць і цікаўнасць да жывога беларускага слова.

MiskoМісько, П.А. Прыйдзі, дзень-залацень! [Тэкст] : казкі дзеда Аўласкі і бабы Параскі / Павел Місько ; мастак Г.Хінка-Янушкевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 310 с. : іл.

      Аповесць-казка Паўла Місько апавядае пра жыццё-быццё фальклорных герояў: дзеда Аўласкі, бабы Параскі, хлопчыка з пальчык Ваняткі і іх верных чатырохногіх сяброў.

      Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

 

BadakБадак, А. Як рассмяшыць папугая [Тэкст] : [аповесці, казкі, апавяданні, вершы / Алесь Бадак ; [мастакі: Р. Цімохава, А. Карповіч]. — Мінск : Звязда, 2015. — 343, [1] с.

     Творы Алеся Бадака, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, прывабліваюць сваёй багатай фантазіяй, тонкай назіральнасцю і светлым гумарам. Яны адрасуюцца не толькі тым юным чытачам, якія любяць займальныя сюжэты, незвычайныя падарожжы ў прыдуманыя краіны, але і кожнаму, хто хоча як мага больш даведацца пра наш навакольны свет, хто любіць прыроду і перакананы: яна не менш дзівосная і таямнічая, чым самы неверагодны казачны сюжэт.

       Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

 

ShtaШталенкова, К. Адваротны бок люстра [Тэкст]: прыгодніцка-фантастычны раман / Ксенія Шталенкова. —  Мінск: Мастацкая літаратура, 2016. — 382 с.

      Раман Ксеніі Шталянковай “Адваротны бок люстра” –  адкрыццё года сярод маладых аўтараў. Беларуска напісала раман для падлеткаў пра прыгоды сучаснай дзяўчынкі ў ХVI стагоддзі. Ды не дзе-небудзь, а ў сталіцы ВКЛ – Вільні. Сюжэт, у прынцыпе, распаўсюджаны ў сусветным кіно і літаратуры. У Шталянковай ён – на беларускім матэрыяле. 15-гадовая Бася праз старажытнае люстэрка трапіла ў мінулае, дзе пазнаёмілася з 17-гадовым Міхалам. Паміж падлеткамі ўзнікае сімпатыя. І выяўленне пачуццяў адбываецца на фоне палітычных інтрыг у краіне.

        Запрашаем наведаць дзяцей і бацькоў раённую дзіцячую бібліятэку і пазнаёміцца з новымі кнігамі. Спадзяёмся, яны вельмі спадабаюцца Вам.

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!