Май

16

Сямейнае чытанне

      13 мая дзіцячая раённая бібліятэка г. Ашмяны запрасіла на літаратурную гасцёўню Самае галоўнае слова – сям'я” актыўныя чытаючыя сем'і. На мерапрыемства, прымеркаванае да Дня сям'і, прыйшлі сем'і Каржовых: тата, мама і дзеці Захар, Мірон, Ульяна; Зышчык: бацькі і дачка Іна; Вінцаловіч: тата, мама і дачка Цветана; Кумпіцкія з сынам Ягорам; Шыманскія з дочкамі Дашай і Кацяй; Лабачэўскія з дачкой Лізай; Лазарчык з дачкой Вікторыяй; Чудзілоўскія: мама з дачкой Сашай і бабуля.

       Дзеці чыталі вершы пра маму і тату, разам з бацькамі адказвалі на пытанні конкурсу “Літаратурнае асарці”, удзельнічалі ў бяспройгрышнай латарэі, а Захар і Мірон Коржовы прадэманстравалі свае майстэрства ігры на гітары.

        У канцы загадчык бібліятэкі Галіна Гардзей і вядучыя Марыя Свірская і Святлана Красоўская ўручылі сем'ям-удзельнікам граматы “За актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Сямейнае чытанне” і “букецікі” з цукерак.

       Таксама на мерапрыемстве загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ашмянскай раеннай бібліятэкі Святлана Галінская падвяла вынікі акцыі-апытання “Любімыя кнігі маей сям'і”, якая праводзілася ў Ашмянскай раённай бібліятэцы з пачатку года. Па выніках акцыі-апытання любімымі кнігамі з'яўляюцца нестарэючыя творы класікаў: У.Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”,  Я. Коласа “Новая зямля”,  Л. Талстога “Вайна і мір”, В. Катаева “Сын палка” і інш.

       Заключным этапам мерапрыемства стала агульнае фота на памяць.

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!