Ноя

17

«Сторисек»

   16 лістапада на базе раённай дзіцячай бібліятэкі г. Ашмяны адбыўся семінар “Роля бібліятэчных устаноў раёна ў папулярызацыі экалагічных ведаў” для супрацоўнікаў структурных падраздзяленняў ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка".

  У час семінара бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі прадставілі новую форму масавага мерапрыемства «cторисек» (мешок историй) па кнізе К.Р.Паустоўскага «Заячьи лапы» з удзелам вучняў 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны”.  

   Дзеці з вялікім захапленнем прымалі ўдзел ў мерапрыемстве: чыталі вершы, адказвалі на пастаўленыя пытанні, знаходзілі зададзеныя эпізоды ў тэксце, выказвалі сваё стаўленне да герояў і абмяркоўвалі іх ўчынкі і характары, а таксама інсцэнавалі эпізод з кнігі.

   У канцы мерапрыемства аматарскае аб’яднанне “Лялечны карагод” паказала экалагічную казку «Дом, где я живу», у якой героі расказалі як патрэбна адносіцца да прыроды. Пасля чаго вядучыя з дзецьмі зрабілі вывад, што людзі павінны дапамагаць адзін аднаму і жывёлам, бо жывёлы таксама часам прыходзяць на дапамогу чалавеку, як у дадзеным апавяданні.IMG_3883 IMG_3889 IMG_3897 IMG_3899 IMG_3901IMG_3920

 

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!