Дек

2

СНІД — не віна, а бяда

     1 снежня 2016 года ў Сусветны дзень барацьбы са СНІДам раённая дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў 7 "Б" і 7 "В" класаў СШ №2 (класныя кіраўнікі Храпіцкая С.М., Бабраўніцкая Н.Г.) на мерапрыемства ў форме шок-урока "СНІД — не віна, а бяда".

        Вядучыя Гардзей Гелена Францаўна і Пляшкова Вольга Мікалаеўна распавялі дзецям, што азначае слова СНІД і чым ён небяспечны? Якія існуюць  самыя распаўсюджаныя шляхі перадачы ВІЧ/СНІДа? Як трэба сябе паводзіць, каб не стаць ахвярай інфекцыі? На гэтыя і іншыя пытанні дапамог адказаць «Доктор Неболит» з кнігі Г.В. Трафимовой «Детям о СПИДе и докторе Неболите».
       У рамках мерапрыемства вучні далучыліся да акцыі і прычапілі сабе чырвоную стужку, якая з’яўляецца сімвалам барацьбы з ВІЧ/СНІД, і напраўлена на тое, каб звесці колькасць захворванняў да нуля.  
     Да ўрока была падрыхтавана прэзентацыя “Дзецям пра СНІД”. Прысутныя таксама з цікавасцю  пазнаёміліся з відэаролікам “ВІЧ/СНІД”  і бібліяграфічным аглядам літаратуры «Храни себя от бед пока их нет».

     А 2 снежня 2016 года для вучняў 8 "Б" класа з СШ № 3 таксама правялі шок-урок "СНІД — не віна, а бяда" да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу. На мерапрыемства была запрошана памочнік урача эпідэміёлага РЦГіЭ Таццяна Іосіфаўна Юхевіч. Яна пазнаёміла прысутных з інфармацыйнымі матэрыяламі і статыстычнымі дадзенымі па рэспубліцы, Гродзенскай вобласці і па раёне на 1 лістапада 2016 года.

 

 

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!