Сен

8

Песняры зямлі беларускай

    8 верасня раённая дзіцячая бібліятэка г. Ашмяны у межах Года культуры прыняла ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам”, арганізаванай галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”. Бібліятэкары падрыхтавалі мерапрыемства “Песняры зямлі беларускай”  да  Свята беларускага пісьменства і друку, каб чарговы раз узгадаць пра класікаў беларускай літаратуры.


      На мерапрыемства былі запрошаны вучні 4”Б” і 4”Д” класаў СШ №3 і прадстаўнікі мясцовай улады: намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Валянціна Іванаўну Яўташук, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валянціна Станіславаўна Александровіч, якія разам з аўдыторыяй пачыталі  вершы  песняроў Беларусі – Янкі Купалы і Якуба Коласа. 
   Вядучыя Вольга Мікалаеўна Пляшкова і Марыя Вікенцьеўна Свірская разгарнулі вусны часопіс “Песняры зямлі беларускай”  такімі старонкамі, як  “Жыццё Янкі Купалы і Якуба Коласа”, “Родныя вобразы ў творчасці Я.Купалы і Я. Коласа” , “Любімыя  творы класікаў”, вучні  прачыталі на памяць вершы паэтаў:  Я.Коласа “Палескія вобразы” (Ульяна Купчалойць), Я.Купалы ”Канец лета” (Мілана Ганчэўская), Я.Коласа “Родныя вобразы” (Караліна Коўзан), Я.Коласа “На рэчцы зімою” (Максім Капша), Я.Купалы “Хлопчык і лётчык” (Кірыл Коўзан) і іншыя.  Часопіс аздобілі прэзентацыяй “Класікі беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас”, віктарынамі і забаўкамі. Падчас мерапрыемства госці і дзеці паглядзелі відэаролік  “Я.Колас і Я. Купала. Два яблыкі на адной галінцы”. 
     Была аформленна кніжная выстава “Заўсёды з намі Я.Колас і Я. Купала”  і праведзены агляд літаратуры. Пасля мерапрыемства вучні выказалі цікавасць да паэзіі і з задавальненнем узялі кніжкі з фонду бібліятэкі, каб пачытаць творы тытанаў беларускай літаратуры дома разам з  бацькамі і сябрамі.

 

 

 

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!