Ноя

10

Песняры зямлі беларускай

     10 лістапада запрасілі  вучняў 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Ашмяны” на літаратурны вечар “На кожнай сцяжынцы іх голас і песня”, прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння майстроў паэтычнага слова – Янкі Купалы і Якуба Коласа.  

  Вядучыя мерапрыемства Вольга Мікалаеўна Пляшкова і Святлана Тадэвушаўна Красоўская  разам з дзецьмі пагарталі старонкі жыцця і творчасці паэтаў-песняроў. На працягу мерапрыемства дзеці чыталі на памяць вершы любімых  паэтаў:  “Вясна”, “Палескія вобразы”, “На рэчцы зімою”, “Хлопчык і лётчык”, “Ручэй” і іншыя. Напрыканцы мерапрыемства для замацавання матэрыялу ўдзельнікам было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны па творчасці волатаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я. Коласа.

   Літаратурны вечар  аздобілі прэзентацыяй  “Класікі беларускай літаратуры: Янка Купала і Якуб Колас”. У час мерапрыемства  паглядзелі відэаролік  “Я.Колас і Я. Купала. Два яблыкі на адной галінцы” і  відэакліп нашага земляка Івана Валадзько “Родныя вобразы” на словы песняра.

  Найбольш поўнаму раскрыццю вобразаў паэтаў садзейнічала кніжная выстаўка “Янка  Купала і Якуб  Колас –  летапісцы свайго народа” і яе агляд. IMG_0304 IMG_0306 IMG_0308 IMG_0309 IMG_0312 IMG_0314 IMG_0315 IMG_0317 IMG_0319IMG_0299  

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!