Апр

27

Пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Расінка»

     27 красавіка раённая дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны” 3 “А” класа (класны кіраўнік Русель Л.М.) на мерапрыемства “Нашы маленькія сябры: пра братоў нашых меншых” у рамках пасяджэнне аматарскага аб'яднання “Расінка”.

 Галоўная мэта: выхоўваць дабрыню, любоў, клапатлівае стаўленне да гадаванцаў і адказнасць за кожную жывую істоту. На свяце добрых сэрцаў і спагадлівых душ гаварылі пра тых, хто жыве побач з намі, хто сваёй прысутнасцю прыносіць шчасце і радасць у нашы хаты.
   Вядучыя падрыхтавалі для дзяцей шмат цікавых фактаў і гісторый з жыцця хатніх гадаванцаў. У ходзе пасяджэння дзеці з гонарам распавядалі пра сваіх гадаванцаў – такіх разнастайных і такіх любімых! Вучні з энтузіазмам прадстаўлялі здольнасці сваіх жывёл і дзяліліся аб іх асаблівасцях і перавагах. З вялікай цікавасцю яны ўдзельнічалі ў гульні “Дзікія – хатнія”, віктарынах аб сабаках-героях кніг, фільмаў і мультфільмаў, конкурсах “Што б гэта значыла?”, “Кот і пёс”. Галоўнае дзеці зразумелі, што яны “заўсёды ў адказе за тых, каго прыручылі”.
  Падчас мерапрыемства вучні змаглі паўдзельнічаць у відэа-караоке песні «Пропала собака». Да пасяджэння была падрыхтавана прэзентацыя «О братьях наших меньших», а таксама агляд кніжнай выставы «Такие разные и удивительные», на якой былі прадстаўлены пазнавальныя і мастацкія творы, перыядычныя выданні пра нашых маленькіх сяброў. Напрыканцы пасяджэння дзецям быў прапанаваны для прагляду мультфільм «Разрешите мне погулять с вашей собакой».

 

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!