Июн

7

Пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Расінка»

     6 чэрвеня, напярэдадні Сусветнага дня абароны навакольнага асяроддзя, у рамках пасяджэння аматарскага аб'яднання "Расінка" у дзіцячай бібліятэцы прайшло мерапрыемства – гадзіна экалагічнай культуры "Зямлі шматколернае ўбранне нам берагчы і памнажаць".

    На яго былі запрошаны школьнікі ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Ашмяны», якія адпачываюць у летнім аздараўленчым лагеры «Весёлая наука».
    Вядучыя мерапрыемства, бібліятэкары Свірская М.В. і Пляшкова В.М., расказалі дзецям пра прыгажосць навакольнай прыроды і неабходнасць беражлівага да яе стаўлення. Затым дзеці прынялі ўдзел у экалагічнай пазнавальнай віктарыне “Жыць у згодзе з прыродай": адказвалі на прапанаваныя пытанні, разгадвалі загадкі, вырашалі эка-задачы і, галоўнае, даведаліся, што можа зрабіць кожны чалавек для аховы навакольнага асяроддзя… Найбольш актыўныя ўдзельнікі віктарыны атрымалі бонсцікі.

    Напрыканцы мерапрыемсва дзеці з захапленнем удзельнічалі ў конкурсе-гульне «Мусоробол», пазнаёміліся з кніжнай выставай “Вандроўка ў свет экалогіі”, пачыталі невялікія апавяданні аб прыродзе і паабяцалі абавязкова яшчэ раз наведаць бібліятэку падчас летняга адпачынку.IMG_2678 IMG_2667

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!