Май

7

Памяць аб героях мінулай вайны
        6 мая ў раённай дзіцячай бібліятэцы  прайшоў  урок памяці   «В легенды и память уходят солдаты минувшей войны»,  прымеркаваны  да святкавання  71 гадавіны з Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.    На мерапрыемства былі запрошаны  вучні   3”В” класа  СШ №3 г.Ашмяны, класны кіраўнік Багдановіч Людміла Францаўна.

       Вядучыя Красоўская Святлана Тадэвушаўна і  Пляшкова Вольга  Мікалаеўна ўспаміналі герояў і ўдзельнікаў мінулай вайны, чыталі вершы,  прысвечаныя  мужнасці беларускага народа.  
      Вучням быў прапанаваны  відэаролік “Піянеры-героі Беларусі”. Ён пра дзяцей, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Радзімы. Вядучыя мерапрыемства засяродзілі ўвагу дзяцей на тым, што нам не павінна быць сорамна перад імі за сучаснае пакаленне, за нашчадкаў слаўных перамог.
      У час мерапрыемства прысутныя з цікавасцю паслухалі песню «Последний бой» у выкананні Людмілы Францаўны Багдановіч, акампаніраваў Захар Каржоў.
      Нікога з дзяцей не пакінулі раўнадушнымі ўспаміны малалетніх сведкаў вайны з кнігі “Ніколі не забудзем”.
      Вядучыя заўважылі, што наш абавязак – свята захоўваць памяць аб Перамозе, быць годнымі пераемнікамі салдатаў мінулай вайны, а дзеля гэтага неабходна ведаць аб іх подзігах,  болей чытаць кніг пра ваенныя падзеі. Звярнулі ўвагу на літаратурную выставу “Чытаюць дзеці пра вайну”,  кнігі з якой  можна было ўзяць пасля заканчэння мерапрыемства.
Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!