Сен

23

Падарожжа ў чароўны свет кнігі

      23 верасня  на экскурсію ў  раённую дзіцячую  бібліятэку завіталі выхаванцы   дзіцячага  садка  №3.  Бібліятэкары  правялі экскурсію,   пазнаёмілі іх з аддзеламі бібліятэкі (абанементам, чытальнай залай) і займальна  расказалі дзецям аб правілах карыстання бібліятэкай.

У час экскурсіі дзеці радасна акунуліся ў чароўны свет кніг, яны не выпускалі з рук кнігі з яркімі малюнкамі, часопісы пра жывёл, велізарныя энцыклапедыі … Падчас экскурсіі дзеці даведаліся,  што такое бібліятэка і  як жывуць кнігі ў сваім “кніжным доме”. Аматарскае аб’яднанне “Лялечны карагод”  паказала  казку на фланелеграфе  «Лиса и Журавль».  Адыходзячы, дзеці паабяцалі вярнуцца ў бібліятэку ўжо з бацькамі, каб запісацца і стаць чытачамі.

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!