Ноя

29

Па старонках Чырвонай кнігі

       29 лістапада 2016 года ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылося  мерапрыемства “Па старонках Чырвонай кнігі” (у рамках запланаванага пасяджэння клуба “Расінка”), на якое завіталі маленькія чытачы са школ горада. 


       Вучні здзейснілі захапляльнае падарожжа па “Чырвонай кнізе Беларусі”, пазнаёміліся з жывёламі і раслінамі, якія трапілі ў бяду і якім пагражае знікненне з твару нашай краіны. Вядучыя мерапрыемства Пляшкова Вольга Мікалаеўна і Красоўская Святлана Тадэвушаўна звярнулі ўвагу на тое, што маленькія гаспадары краіны могуць самастойна зрабіць, каб ненашкодзіць прыродзе і дапамагчы дарослым захаваць яе цуды. Таму што нават у век касмічных палётаў і камп’ютэрных тэхналогій чалавек не навучыўся штучна ствараць звычайнага кузнечыка, страказу, ці мурашку… 
                        Прошу мне ответить
                     Без всякой запинки: 
                     Ракета сложней
                     Или проще травинки?
                     Вы скажете сразу:
                     Ракета сложнее.
                     Тогда вам услышать, 
                     Быть может, в новинку, 
                     Что сделать нельзя 
                     Полевую травинку.          
       Вучні прачыталі свае любімыя вершы пра жывёл і прыроду, пазнаёміліся з прэзентацыяй  «Жывёлы і птушкі, якія занесены ў Чырвоную кнігу»,  паўдзельнічалі ў віктарыне, з задавальненнем адгадалі загадкі і ўзялі кнігі дамоў з  выставы літаратуры “Чырвоны колер – колер небяспекі”.

 

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!