Окт

10

“Незвычайныя прыгоды Зярняткі”

7  кастрычніка раённая дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў  3 “В” класа  СШ №3 на пасяджэнне клуба “Расінка” , якое называлася “Незвычайныя прыгоды Зярняткі”.

Вядучыя запрасілі дзяцей  прыняць удзел у завочным падарожжы ў  “Краіну хлеба”  на цягніку “Каласок”.  Удзельнікі  ў час падарожжа зрабілі прыпынкі на такіх станцыях як “Станцыя Легенд”, “Гарачы хлеб”, “Станцыя Беражлівых” і  “Конкурснай станцыі”. Дзеці даведаліся, калі ўпершыню прыйшоў хлеб да людзей, аб высакароднай працы хлебароба і духмяным хлебе, які заўсёды на нашым стале, а таксама беражлівых адносінах і павазе да хлеба.   А вось на “Конкурснай станцыі”  яны адгадвалі  загадкі пра хлеб, успаміналі прыказкі і прымаўкі, казкі. Да мерапрыемства падрыхтавалі прэзентацыю «Путешествие в страну хлеба» і кніжную выстаўку  «Его величество – Хлеб».

У час мерапрыемства дзеці паглядзелі мультфільм «Пирожок»  –  добры і павучальны,   які  нагадаў  маленькаму гледачу яшчэ раз простую народную праўду, што «Без труда, не вытащить и рыбку из пруда». Глядзець музычную гісторыю пра жыццё трох працавітых куранят і іх лянівых суседзяў сабачку і катка спадабалася дзецям.

 

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!