Дек

1

На вясёлай хвалі

  30 лістапада ў бібліятэцы прайшло мерапрыемства для вучняў 3 "Г" класа ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Ашмяны", прысвечанае творчасці дзіцячага пісьменніка Рыгора Остэра.

  Ужо больш за шмат гадоў Р. Остэр дае дзецям свае «Шкодныя парады». Ён прыдумаў Малпу, Папугая, Сланяня, Удава, кацяня Гаў і многіх іншых любімых дзецьмі персанажаў мультфільмаў. Напісаў падручнікі з задачкамі,  якія прымушаюць дзяцей смяяцца ад душы. Бібліятэкары падрыхтавалі для школьнікаў літаратурны кактэйль «На вясёлай хвалі». У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з выдатнымі кнігамі пісьменніка, пасмяяліся над «Шкоднымі парадамі», паглядзелі мультфільм «Ён папаўся», а таксама паўдзельнічалі ў віктарыне «Самыя начытаныя» і паказалі выдатныя веды па творах пісьменніка. IMG_0339IMG_0341IMG_0353IMG_0346

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!