Мар

24

Кніжкіны імяніны

  Адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі пад назвай “Сёння дзень прыгожы самы. Сёння свята нашых кніг" прайшло 24 сакавіка ў святочна ўпрыгожанай чытальнай зале бібліятэкі.

На свята былі запрошаны вучні 1-2 класаў школ горада і лепшыя чытачы бібліятэкі. Для правядзення тэатралізаванага прадстаўлення на дапамогу бібліятэкарам прыйшлі работнікі ДУК «Ашмянскі раённы цэнтр» і чытачы актывісты, якія выканалі ролі: Каралева Кніга – Шэлест Ангеліна, Ліса Аліса – Бушмовіч Насця, Лухта – Дзерачынская Насця (СШ №3 7А клас), Чалавек Рассеянны – Свірскі Саша (СШ №1 7В клас), Бураціна – Ягела Данііл (СШ №3 6В клас), Мальвіна – Ланеўская Ілона (Гімназія №1 3А клас). Казачныя героі падрыхтавалі для хлопчыкаў і дзяўчынак віктарыны, загадкі і гульні. 
 З вялікім задавальненнем госці свята слухалі музычныя нумары, якія падарыла дашкольніца Надзея Высоцкая.
 Па даўняй традыцыі на адкрыцці Тыдня дзіцячай кнігі прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Лепшы чытач 2016 года». Сёлета імі сталі: Лапейка Мілана, Багдановіч Альбіна, Карповіч Аляксандр, Заблоцкая Насця,  Касяк Павел, Язавіт Ульяна, Пятровіч Іван, Пятровіч Ганна, Бардушка Мацвей   Трайкоўская Марта.
Дзеці пакідалі свята з усмешкай на твары ад сустрэчы з казачнымі героямі і паабяцалі бібліятэкарам заўсёды сябраваць з кнігай.

]
Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!