Окт

3

Гонар нашай зямлі

3 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы адбылася  літаратурная галерэя “Іх імёны ўславілі Ашмянскі край”, якая была запланавана ў рамках правядзення  інфармацыйнага  тыдня “Гонар нашай зямлі.”  На мерапрыемства завіталі  вучні  5 “В” класа  ДУА “СШ №2 г. Ашмяны”.   

    Вядучыя ў час мерапрыемства расказалі,  што наша  ашмянская зямля багата на знакамітых людзей. Прадстаўнікі кожнага пакалення, што тут нараджаліся і жылі, пакідалі свой значны і добры след для нашчадкаў – часцінку сябе і сваёй работы на карысць роднай зямлі. Для больш яскравага ўспрымання інфармацыі была падрыхтавана прэзентацыя “Знакамітыя землякі” і кніжная выстаўка “Гісторыя Ашмяншчыны ў асобах”. Агляд літаратуры з кніжнай выстаўкі зрабіў бібліёграф раённай бібліятэкі Янкоўская Алена Іосіфаўна. IMG_0151 IMG_0140 IMG_0147

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!