Сен

14

Гаворым і чытаем па-беларуску

   14 верасня на літаратурную гадзіну “Таямніцы беларускіх слоў” запрасілі вучняў 3 “Б” і 4 “Б” класаў ДУА “СШ №3 г. Ашмяны” прыняць удзел у інфармацыйным тыдні “Гаворым і чытаем па-беларуску”.

  Вядучыя ў час мерапрыемства разам з дзецьмі здзейснілі незвычайнае падарожжа ў беларускую гісторыю, яшчэ бліжэй пазнаёміліся з культурнай і фальклорнай спадчынай беларусаў і  нагадалі дзецям, якім каштоўным набыткам для нас з’яўляецца родная мова. Бібліятэкары расказалі дзецям пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, пра беларускага першадрукара Францыска Скарыну і класікаў беларускай літаратуры.  У выкананні дзяцей прагучалі шчырыя вершы ў гонар роднага слова. Літаратурную гадзіну аздобілі прэзентацыяй “Мова крыніца ўсёй прыгажосці”, прэзентацыяй-віктарынай “Беларускія народныя казкі”, паглядзелі відэаролік   “500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання”, правялі конкурсы: “Лепшы знаўца казак”, “Дапоўні прыказкі і прымаўкі”.

      Вучні таксама пазнаёміліся з кніжнай выстаўкай “Жывая спадчына” і ўзялі кнігі дамоў, каб пачытыць творы на беларускай мове.  IMG_0016IMG_0018 IMG_0017IMG_0025

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!