Дек

21

Экскурсія «Бібліятэка шчыра запрашае!»

   21 снежня прайшла экскурсія “Бібліятэка шчыра запрашае!” для дзяцей 1 “В” класа  ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны".

  Бібліятэкары пазнаёмілі іх з аддзеламі бібліятэкі (абанементам, чытальнай залай) і займальна расказалі дзецям аб правілах карыстання бібліятэкай, пазнаёмілі з дзіцячымі часопісамі, якія выпісвае бібліятэка і якімі можна карыстацца ў чытальнай зале. 

 Пасля юныя чытачы з задавальненнем прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне “Навагодні серпантын”, якую правялі казачныя героі Кузя і Пятрушка, а затым  сталі гледачамі  тэатралізаванага паказу казкі «Теремок» ў выкананні  аматарскага аб’яднання “Лялечны карагод”. Дзеці ў знак падзякі павіншавалі работнікаў бібліятэкі з наступаючымі святамі і пачыталі вершы пра зіму і Новы год. IMG_0428 IMG_0429 IMG_0435 IMG_0441 IMG_0438

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!