Ноя

18

Дзеці маюць права

    Напярэдадні Сусветнага дня дзіцяці раённая дзіцячая бібліятэка запрасіла навучэнцаў шостых класаў  СШ №3 на правы  эрудыт “Дзеці маюць права”.

У ходзе мерапрыемства вядучыя распавялі прысутным аб гісторыі святкавання Сусветнага дня дзіцяці, пра галоўныя дакументы  абароны правоў дзіцяці: Дэкларацыі правоў дзіцяці, Канвенцыі аб правах дзіцяці.  Паказалі на прыкладах літаратурных герояў , што кожнае права нясе з сабой абавязакі  і іх трэба выконваць, каб жыць паводле законаў краіны.        
       Госцем мерапрыемства была Валянціна Іванаўна Явташук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Ашмянскага райвыканкама, якая распавяла вучням, што акрамя правоў у дзяцей ёсць абавязкі і іх трэба выконваць, а асабліва правілы паводзінаў у школе, на вуліцы і грамадскіх месцах. 
    Да мерапрыемства была падрыхтавана прэзентацыя «Путешествие в страну прав и обязанностей»  і кніжная выстаўка «Мир твоих прав». Для замацавання тэмы паглядзелі відэаролік «Права ребенка  от рождения до 18».

 

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!