Ноя

15

Добро пожаловать в «Чистюлькино»

       15 лістапада 2016 года  раённая дзіцячая бібліятэка г. Ашмяны запрасіла вучняў  1 “В” класа СШ №3 на гадзіну карысных парад «Добро пожаловать в «Чистюлькино»». У час мерапрыемства вядучыя Пляшкова Вольга Мікалаеўна і Свірская Марыя Вікенцьеўна расказалі дзецям пра сакрэты здароўя, чаму трэба любіць чысціню і сачыць за  асабістай гігіенай. 


     А аматарскае аб’яднанне “Лялечны карагод” для замацавання тэмы падрыхтавала тэатралізаванае прадстаўленне па кнізе К.Чукоўскага “Доктар Айбаліт”. З дапамогай казачных герояў паказалі вучням, што можа здарыцца з імі,  калі яны  не  будуць выконваць правілы асабістай гігіены. Падчас мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі пра гігіену і пагулялі  ў пазнавальную  гульню «Хорошо и плохо». 
     Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава "Здаровы  я – здаровая  краіна".

 

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!