Мар

6

«А ну-ка, девочки!»

    6 сакавіка раённая дзіцячая бібліятэка г. Ашмяны напярэдадні выдатнага свята Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка запрасіла вучняў 4 “А” класа ДУА “Гімназія №1 г. Ашмяны” на гульнявую праграму «А ну-ка, девочки!», у якой хлопчыкаў і дзяўчынак чакала шмат цікавых гульняў, заданняў і конкурсаў. 


       Бібліятэкары пазнаёмілі вучняў з узнікненнем гэтага  свята і разам з хлопчыкамі павіншавалі дзяўчынак. Вядучыя стварылі для дзяцей атмасферу свята ў выглядзе  гульні-спаборніцтва, дзе выключылі раз'яднанасць хлопчыкаў і дзяўчынак. У ходзе мерапрыемства можна было ўбачыць таленты дзяўчынак, ацаніць іх прывабнасць і зачараванне, гумар і знаходлівасць. Хлопчыкі не былі пасіўнымі гледачамі, яны таксама прымалі ўдзел у конкурсах, гульнях. Вельмі ім спадабаліся конкурсы: «Нарядить сестренку», «Отгадай кто это», «Лопни шарик», «Самая сильная».
    Як заўсёды ўсе спаборніцтвы канчаюцца ўзнагародамі і сённяшняе свята не стала выключэннем. Дзяўчынкі былі ўзнагароджаны медалямі з рознымі намінацыямі і яшчэ з рук хлопчыкаў атрымалі букецікі з цукерак, а хлопчыкі ў свой час атрымалі пірамідкі з цукеркамі за падрымку і віншаванне дзяўчынак.
      Спадзяёмся, што дзеці ад гульнявой праграмы атрымалі масу задавальнення і пазітыўных эмоцый! 

 

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!