Сен

1

Урок ведаў

 1 верасня  на ўрок ведаў “Беларусь – мая айчына”  бібліятэкары запрасілі вучняў 3 і 6 класаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны”, галоўная мэта ўрока спрыяць выхаванню гонару за сваю радзіму і  пачуцця патрыятызму.
   Вядучыя паведалі дзецям чым славіцца  Беларусь, пазнаёмілі з некаторымі старонкамі гісторыі краіны і яе знакамітымі людзьмі.

  Нагадалі, што ў гэтым годзе Беларусь адзначае адну з найважнейшых дат сваёй гісторыі і культуры – 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання і  паглядзелі   відэаролік  “500 гадоў гісторыі беларускага кнігадруквавання”
  Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй “Беларусь – мая Радзіма”, яшчэ на ўроку была прадстаўлена кніжная выстава і зроблены яе агляд “Пад крыламі маёй Беларусі”  
  У канцы мерапрыемства бібліятэкары  павіншавалі  дзяцей з 1-ым верасня, пажадалі ім добрых адзнак і атрымання новых карысных ведаў.
  
IMG_3325 IMG_3295 IMG_3306 IMG_3315

 

 

Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!