Май

6

Чытаем разам
    5 мая ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” раённая дзіцячая бібліятэка для вучняў  4 “Б” і 4 “В” классаў  СШ №3 правяла  ўрок-успамін “Арляняты зямлі беларускай”,  прымеркаваны  да святкавання  Дня Перамогі.   На мерапрыемства былі запрошаны госці: адказны сакратар  Ашмянскай раённай арганізацыі беларускага грамадскага 

аб’яднання ветэранаў  Ганна Іванаўна Някрэвіч, метадыст па музееях і ахове гісторыка-культурнай спадчыны  ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры” Сяргей Аляксандравіч Жылік.
      Вядучыя  Святлана Красоўская і  Вольга  Пляшкова  вялі размову з аўдыторыяй аб кнігах, прысвечаных  ваенным падзеям 1941-1945 гг.  Звярнулі ўвагу на тое, што наш абавязак – помніць тых, хто аддаў сваё жыццё за мір, а каб памятаць – трэба ведаць, і лепшай крыніцай гэтых ведаў з’яўляюцца кнігі. Дзеці, а таксама госці чыталі разам ўрыўкі з твораў Н. Гілевіча, Л.  Дайнекі, С. Алексіевіч, П. Глебкі, П. Панчанкі, зборніка “Ніколі не забудзем” і інш., яны  былі прадстаўлены на кніжнай выставе “Чытаюць дзеці пра вайну”.
      Вучні з цікавасцю праглядзелі відэаролік “Піянеры-героі Беларусі”, а пасля мерапрыемства ўзялі кнігі з выставы, каб яшчэ раз пачытаць іх дома і перадаць эстафету чытання іншым – сябрам, сваім бацькам і родным.
 
Опубликовано в Навіны | Оставьте комментарий

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!