15 декабря работники библиотеки посетили воспитанников ГУО «Центр коррекционно-развивающего обучения и […]

   11 декабря была организована экскурсия для учащихся 1 «Г» класса ГУО […]

   С целью привлечения внимания учащихся к проблеме ВИЧ/СПИД 1 декабря во […]

Галоўная

 

Дарагія сябры!

                                                            Мы рады, што вы зайшлі на наш сайт.
       Нам будзе вельмі  прыемна бачыць вас наведвальнікамі раённай дзіцячай бібліятэкі г. Ашмяны. Прыходзьце да нас для чытання, адпачынку і самаадукацыі . Абслугоўваем мы не толькі дзяцей і падлеткаў, але і бацькоў, настаўнікаў, выхавальнікаў, людзей якія зацікаўленыя ў тым, каб іх дзеці наведвалі бібліятэку.  
      Фонд і інтэр'ер бібліятэкі арганізаваны так, каб абудзіць творчае стаўленне да чытання, пашырыць ваш кругагляд, разнастаіць інтарэсы. Прастора бібліятэкі пабудавана ў адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі чытачоў. Свабодны доступ да фонду дазваляе прымаць самастойнае рашэнне ў выбары кніг, што робіць вашы паводзіны ў бібліятэцы больш  упэўненымі.
    Акрамя таго, бібліятэка забяспечвае метадычную і інфармацыйную падтрымку дзіцячага чытання. Ужо шмат гадоў пры бібліятэцы працуе інфармацыйна-адукацыйны цэнтр, у якім дзеці і падлеткі любяць рыхтаваць школьныя хатнія заданні.
      Яшчэ можна стаць гледачом і ўдзельнікам лялечных прадстаўленняў аматарскага аб'яднання "Лялечны карагод" і пашырыць веды па экалогіі на пасяджэннях клуба "Расінка".
     Трэба сказаць, што пад дахам дзіцячай бібліятэкі кожнае дзіця знойдзе сабе занятак па душы. А бібліятэкары прыкладуць максімум намаганняў, каб бібліятэка і далей заставалася цэнтрам інфармацыі, месцам адукацыі і адпачынку дзяцей.
                     Да сустрэчы ў бібліятэцы!
 
 
 
 
 
 
 
ошм2
nauka
Рисунок3
LOGO_WLgonbk
pravo.byNBBOshmianskiy raiispolkommkrb